«Беларусбанк» падтрымаў дабрачынны забег «Крылы Ангелаў»

Дабрачынны забег «Крылы Ангелаў» прайшоў 27 мая ў Лошыцкім парку ў Мінску. Спартыўнае свята было арганізавана напярэдадні міжнароднага дня абароны дзяцей і сабраў больш за 400 аматараў актыўнага ладу жыцця. Сярод удзельнікаў прабегу – супрацоўнікі ААТ «ААБ Беларусбанк», прадстаўнікі бізнесу, прафесійныя спартсмены і проста аматары бегу, якія прыйшлі на свята ўсёй сям’ёй.

«Мы без роздуму пагадзіліся дапамагчы камандзе «Крылаў Ангелаў» арганізаваць такое цудоўнае спартыўнае свята. Вельмі важна, каб любое дзіця, незалежна ад яго асаблівасцяў, мела магчымасць весці актыўны лад жыцця, быць не проста гледачом, а паўнапраўна ўдзельнічаць у падобных мерапрыемствах», – адзначыў начальнік упраўлення інфармацыі і сацыяльнага развіцця ААТ «ААБ Беларусбанк» Дзмітрый Бакіноўскі, які прабег дыстанцыю ў 5 км.

angel

Удзельнікам прапанавалі тры дыстанцыі: больш вопытным аматарам бегу – 10 і 5 кіламетраў, для дзяцей і пачынаючых бегуноў – 600 метраў. Арганізатары паклапаціліся пра безбар’ернае асяроддзе і падрыхтавалі неабходную падтрымку, каб у забегах маглі ўдзельнічаць і дзеці з інваліднасцю. Акрамя каманды «Крылаў Ангелаў» на дыстанцыю выйшлі сем’і, якія выхоўваюць дзяцей з аўтызмам, навучэнцы дзіцячага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Падтрымаць іх на дыстанцыі падахвоціліся гульцы зборнай Беларусі па баскетболе і БК «Гарызонт» Марына Крэс і Юлія Рыцікава, галоўны трэнер клуба і зборнай краіны Наталля Трафімава, прадстаўнікі футбольнага клуба «Дынама-Мінск».

 angel2

 angel3

 angel4

 angel5

«Беларусбанк» падрыхтаваў насычаную забаўляльную праграму. Для прысутных выступілі ўдзельнікі Міжнароднага Фестывалю «Скрыжаваннi. Miнск», а таксама спявачка Вольга Сацюк, якая прадстаўляла Беларусь на конкурсе дзіцячага «Еўрабачання» ў 2003 годзе. На пляцоўцы можна было сустрэць вясёлых мімаў, роставыя лялькі Кот Гарфілд і Мядзведзь Буг, апынуўшыся ў зоне «Аквагрым», кожны жадаючы змог прымерыць на сябе казачны вобраз.

 angel6

angel7

 angel8

 angel9

Супрацоўнік ААТ «ААБ Беларусбанк» Юрый Паддубны прадэманстраваў сваё майстэрства, прайшоўы дыстанцыю 600 метраў набіваючы на хаду футбольны мяч. Дарэчы, асабісты рэкорд Юрыя – 27 кіламетраў.

 angel10

 Яшчэ адной асаблівасцю спаборніцтваў у Лошыцкім парку стала правядзенне парнага забегу, у якім прынялі ўдзел пары, на старце звязаўшыя свае рукі кароткай стужкай. Заняць прызавое месца ў такім забегу было вельмі прэстыжна, бо каб пераадолець дыстанцыю, удзельнікі павінны былі разумець адзін аднаго без лішніх слоў, быць гатовымі прыйсці на дапамогу.

«Наш прабег не толькі інфармацыйнае мерапрыемства да Міжнароднага дня абароны дзяцей, але яшчэ і практычныя крокі, накіраваныя на такую абарону. Мы рады, што нас чуюць і арганізацыі, такія як «Беларусбанк», для якіх важныя прынцыпы карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці, і асобныя ўдзельнікі, для якіх цэнна пачуццё адказнасці адзін за аднаго», – падкрэсліў дырэктар установы «Каманда «Крылы Ангелаў» Дзмітрый Цімашкоў.

Па жаданні пры рэгістрацыі кожны бягун-удзельнік мог зрабіць дабрачынны ўзнос. Сабраныя сродкі пойдуць на арганізацыю летняга спартыўнага лагера для дзяцей з інваліднасцю.

 angel11

 
angel12

 angel14

 angel13

angel15

Даведка:

Каманда «Крылы Ангелаў» – першая інклюзіўная спартыўная каманда не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, але і ва Усходняй Еўропе, у складзе якой акрамя дарослых аматараў бегу ўдзельнічаюць дзеці з цяжкай інваліднасцю.

За час існавання каманды «Крылы Ангелаў» яе члены актыўна ўдзельнічалі ў многіх масавых лёгкаатлетычных і сацыяльных прабегах, у тым ліку Мінскім полумарафоне ў 2015 і 2016 гадах, Кіеўскім марафоне, полумарафоне ў Барселоне, марафоне ў Сочы, трэніроўках з зоркамі айчыннага спорту і г.д.