Жыццё банка
19.05.2017

Прэтэндэнтаў на перамогу ў праекце «Мой бізнес» вучылі граматна складаць прэзентацыю

Першы модуль навучання ў Завочнай школе бізнесу быў прысвечаны правілам складання прэзентацыі. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі ААТ «ААБ Беларусбанк» сумесна з даччынай кансалтынгавай кампаніяй ТАА «АСБ Кансалт».

buisness

«У пабудаванні бізнесу няма дробязей. Будзь то ідэя, яе прэзентацыя або матэрыялізацыя. І навык упэўнена трымацца на публіцы, і эфект выступлення перад аўдыторыяй нельга недаацэньваць, адзначыў у прывітальным слове да ўдзельнікаў выканаўчы дырэктар ААТ «ААБ Беларусбанк» Дзмітрый Грышчанкоў. – Паверце, няўдалая прэзентацыя можа сапсаваць вынікі доўгай і карпатлівай працы цэлага калектыву. Таму ўменне прыгожа, пераканаўча, граматна прадставіць свой праект – адна з неабходных умоў для дасягнення поспеху ва ўсіх сферах, дзе прысутнічаюць камунікацыі паміж людзьмі».


buisness2

buisness3

Галоўны псіхолаг Цэнтра навучання ААТ «ААБ Беларусбанк» Ірына Золатава – спікер першага модуля падрабязна спынілася на правілах стварэння эфектыўнай прэзентацыі і правядзення дзелавых перамоў, на прыкладах паказала ўдзельнікам, як актуалізаваць і развіваць неабходныя для публічных выступленняў уменні і навыкі: кіравання аўдыторыяй, падрыхтоўкі тэкста выступлення, упэўненых паводзін перад публікай, аратарскія навыкі.

Семінары па навучанні ў Завочнай школе бізнесу будуць трансліравацца на канале АНТ у рамках праекта «Мой бізнес».