Жыццё банка
16.05.2017

У «Беларусбанку» адбыўся турнір па міні-футболе на Кубак старшыні праўлення (прэс-рэліз)

Турнір «Беларусбанка» па міні-футболе на Кубак старшыні праўлення адбыўся 12-14 мая на спартыўнай базе аздараўленчага комплекса футбольнага клуба «БАТЭ» ў в. Дудзінка Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Свае каманды прадставілі ўсе абласныя ўпраўленні і сталіца.

turnir_football

turnir_football3

turnir_football4

turnir_footbal5

turnir_football6

Адкрываючы турнір, старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Ананіч адзначыў, што першапачаткова ідэя гэтага праекта належала рэгіёнам.

turnir_football9

«Я падтрымаў гэту бліскучую ініцыятыву, паколькі перакананы, што калі ёсць імкненне перамагчы на спартыўных пляцоўках, то будзе і жаданне дасягаць вынікаў у прафесіі, – адзначыў у прывітальным слове ўдзельнікам кіраўнік банка. – Да ўсяго, агульнабанкаўскія мерапрыемствы, будзь то спорт ці культура, выхоўваюць прыхільнасць да здаровага ладу жыцця, надзвычай гуртуюць калектыў, умацоўваюць дух карпаратыўнасці, фарміруюць вялікую дружную адзіную каманду».

Барацьба за Кубак выдалася сур’ёзная. Найлепшы вынік паказаў Гомель. Другое месца ў Мінска, а трэцяе заняла дружына Гродзенскай вобласці.

turnir_football10

turnir_football7

Турнір праходзіў у рамках Рэспубліканскай круглагадовай Спартакіяды, прысвечанай 95-годдзю «Беларусбанка», гэта ўжо сёмы від спартыўных спаборніцтваў, якія былі праведзены ў 2017 годзе. Рэспубліканскім спаборніцтвам банка папярэднічаюць спартыўныя мерапрыемствы ва ўсіх абласцях, што робіць фізкультурны рух «Беларусбанка» сапраўды масавым.

turnir_football8

Фізкультуры і спорту ў банку традыцыйна надаецца вялікая ўвага. Спаборніцтвы па ўсіх відах спорту праходзяць як у рэгіёнах, так і на ўзроўні рэспублікі. Лепшыя спартсмены ўдзельнічаюць таксама ў міжбанкаўскіх турнірах і спаборніцтвах па розных відах спорту, турыстычных злётах, фестывалях, спартыўных святах, прысвечаных знамянальным датам. Больш за 30% работнікаў банка пастаянна займаюцца фізкультурай і спортам, наведваючы секцыі, басейны, трэнажорныя залы, з’яўляюцца ўдзельнікамі спаборніцтваў, дзён здароўя, водных сплаваў.

Для заняткаў спортам у «Беларусбанка» маецца сур’ёзная база: 13 спартыўных залаў, 9 прыстасаваных памяшканняў для заняткаў фізічнай культурай, 290 пляцовак – басейны, трэнажорныя і ігравыя залы арэндуюцца Аб’яднанай прафсаюзнай арганізацыяй банка.

Найбольш папулярныя ў супрацоўнікаў – валейбол, баскетбол, настольны тэніс, атлетычная гімнастыка, плаванне, лёгкая атлетыка, аэробіка, шэйпінг, пілатэс, ёга і хакей.

Знакавай падзеяй спартыўнага жыцця «Беларусбанка» стала перамога зборнай каманды ў IV чэмпіянаце Беларусі па міні-футболе сярод банкаўскіх структур і ўдзел у ХI міжнародным лёгкаатлетычным кросе «Брэст-Цярэспаль».

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»