«Чарнобыльскі шлях» БСЖ ляжаў у Гомельскую вобласць

Прадстаўнікі жаночай супольнасці «Беларусбанка» прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Здароўе жанчыны – здароўе нацыі», прысвечанай 31-й гадавіне з дня аварыі на ЧАЭС.

xoiniki

На працягу дзясяткаў гадоў гэты праект рэалізоўваецца Беларускім саюзам жанчын сумесна з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. У гэтым годзе шлях ляжаў у Краснаполле і Хойнікі. Урачы-спецыялісты вядучых рэспубліканскіх медыцынскіх цэнтраў і ўстаноў правялі прыём у цэнтральных раённых бальніцах.

xoiniki2

Дэлегацыя наведала раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання, сацыяльна-педагагічны цэнтр, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу – Ніны Сяргееўны Сідарок у н.п. Барысаўшчына і Алены Генадзьеўны Камарэнка ў Хойніках, катэдж для якой пабудаваў «Беларусбанк».

xoiniki3

Дзецям уручаны кнігі, каштоўныя падарункі, сувеніры. Карэкцыйна-развіваючы цэнтр атрымаў ноўтбук, які ветліва прадаставіла ТАА «АСБ Лізінг».

 xoiniki4

Намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА «БСЖ» Жанна Мікалаеўна Чарняўская высока ацаніла акцыю, паколькі яна нясе вялікую грамадскую значнасць.

«Усмешка дзіцяці, удзячнасць сталага чалавека – гэта тое, дзеля чаго і існуе наш саюз, адзначыла старшыня Беларускай грамадскай арганізацыі ветэранаў ААТ «ААБ Беларусбанк», намеснік старшыні Беларускага саюза жанчын Надзея Ермакова. Мы  і надалей будзем рэалізоўваць гуманітарныя праекты. І надалей будзем звяртацца да фінансава ўстойлівых прадпрыемстваў з просьбай аб будаўніцтве катэджаў для дамоў сямейнага тыпу. У нашай цудоўнай краіне не павінна быць пакінутых дзяцей і забытых старых людзей».

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»