Жыццё банка
26.04.2017

Клуб «Плацінавая сава» «Беларусбанка» стаў партнёрам маладзёжнага фестывалю «Лесвіца поспеху» (прэс-рэліз)

Інтэлектуальная гульня «Фінансавы аналітык» клуба «Плацінавая сава» ААТ «ААБ Беларусбанк» для старшакласнікаў і студэнтаў беларускіх каледжаў прайшла 22 красавіка ў рамках рэспубліканскага фестывалю па эканоміцы і прадпрымальніцтве сярод  вучнёўскай моладзі «Лесвіца поспеху».

 lestnicauspexa

«Клуб інтэлектуальных гульняў “Плацінавая Сава” “Беларусбанка” быў створаны ў студзені 2017 года. У рамках дзейнасці аб’яднання кожную трэцюю пятніцу месяца для супрацоўнікаў банка праходзяць гульні турніру “Разам мы Розум”. Клуб хутка развіваецца і ўжо выйшаў за межы нашага банка. Падчас правядзення “Тыдня фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі-2017” (“Global Money Week-2017”) намі была арганізавана гульня па фінансавай тэматыцы “Вучыся. Зберагай. Зарабляй”. У ёй прынялі ўдзел больш за 130 старшакласнікаў горада Мінска, – расказаў начальнік упраўлення інфармацыі і сацыяльнага развіцця ААТ «ААБ Беларусбанк» Дзмітрый Бакіноўскі. Мы ахвотна пагадзіліся стаць партнёрам маладзёжнага фестывалю “Лесвіца поспеху” і правесці інтэлектуальную гульню для ўдзельнікаў форуму – старшакласнікаў і навучэнцаў каледжаў з усёй Беларусі. “Беларусбанк”, з’яўляючыся сацыяльна адказным брэндам, надае вялікую ўвагу падтрымцы і інтэлектуальнаму развіццю моладзі, асабліва ў сферы павышэння фінансавай граматнасці», – падкрэсліў Дзмітрый Бакіноўскі.

 lestnicauspexa2

Гульня атрымалася цікавай і захапляльнай, барацьба праходзіла да самага апошняга пытання. Пацвярджэннем таму стаў дадатковы тур для вызначэння пераможцы. У выніку трэцяе месца заняла каманда Маладзечанскага гандлёва-эканамічнага каледжа, другімі сталі навучэнцы гімназіі №50 г.Мінска, першае месца і галоўны прыз – у каманды ПУА «Мінскі каледж прадпрымальніцтва».

 lestnicauspexa3

Арганізатарамі маладзёжнага фестывалю «Лесвіца поспеху» выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, грамадскае аб’яднанне «Цэнтр падтрымкі і развіцця юнацкага прадпрымальніцтва», Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі пры падтрымцы ААТ «ААБ Беларусбанк», Асацыяцыі беларускіх банкаў, Рэспубліканскай Канфедэрацыі прадпрымальніцтва, аддзела прадпрымальніцтва Камітэта эканомікі Мінгарвыканкама, КУП «Маладзёжная сацыяльная служба», Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці, бізнес-кнігі VIP.

 lestnicauspexa4

 lestnicauspexa5

 lestnicauspexa6

 lestnicauspexa7

 lestnicauspexa8

 lestnicauspexa9

 lestnicauspexa10

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»