Жыццё банка
17.04.2017

Абвешчаны пераможцы першага этапу конкурсу «Сам сабе дызайнер» за 2017

Падведзены вынікі першага этапу конкурсу «Сам сабе дызайнер» за 2017 год. Усяго ў конкурсе ўдзельнічаў 81 дызайн, якія былі створаны ў перыяд з 1 студзеня па 31 сакавіка.

Пры выбары лепшых дызайнаў, створаных з дапамогай сэрвісу kartochki.by, члены журы арыентаваліся на афармленне работы, мастацкі ўзровень, арыгінальнасць ідэі, тэхніку і якасць выканання. У склад журы ўвайшлі супрацоўнікі «Беларусбанка»,  БЕЛКАРТ, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі і Нацыянальнага мастацкага музея.

 

Пераможцамі ў сваіх узроставых катэгорыях сталі:

Несцяронак Цімафей Андрэевіч, 6 гадоў (г. Мінск). «Лепшы дызайн карткі ва ўзроставай катэгорыі 6-7 гадоў»

 nesteryenok-timofey-andreevich_-6-let_

 

Ляўчук Данііл Сяргеевіч, 9 гадоў (г. Бяроза). «Лепшы дызайн карткі ва ўзроставай катэгорыі 8-10 гадоў»

 levchuk-daniil-sergeevich_-9-let_

 

Акуневіч Соф’я Дзмітрыеўна, 11 гадоў (г. Мінск). «Лепшы дызайн карткі ва ўзроставай катэгорыі 11-14 гадоў»

 okunevich-sofya-dmitrievna_-11-let

 

Дрозд Святлана Андрэеўна, 16 гадоў (г. Ушачы). «Лепшы дызайн карткі ва ўзроставай катэгорыі 15-17 гадоў»

 drozd-svetlana-andreevna_-16-let

 

Петрашко Юлія Міхайлаўна, 24 гады (г. Віцебск). «Лепшы дызайн карткі ва ўзроставай катэгорыі ад 18 гадоў»  

 petrashko-yuliya-mikhaylovna_-24-goda

 

Нарэўская Вераніка Эдуардаўна, 11 гадоў (г. Свіслач). «Прыз глядацкіх сімпатый»

 narevskaya-veronika-eduardovna_-11-let

 

Забаўская Святлана Міхайлаўна, 28 гадоў (г. Магілёў). «Самы тэхналагічны дызайн»

 zabavskaya-svetlana-mikhaylovna_-28-let

 

Дрозд Ірына Аляксандраўна, 11 гадоў (г. Баранавічы). «Самы тэхналагічны дызайн»

 drozd-irina-aleksandrovna_-11-let

 

Сумесны праект kartochki.by быў запушчаны ў маі 2016 года «Беларусбанкам» і плацежнай сістэмай БЕЛКАРТ. Конкурс «Сам сабе дызайнер» у рамках праекта праходзіць і ў 2017 годзе. У дадзеным сэрвісе любы жадаючы можа стварыць унікальны дызайн для асабістай карткі. З дапамогай нескладаных інструментаў можна стварыць цікавы малюнак, які пры жаданні можна ўвасобіць на картцы «Беларусбанка».

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу адбудзецца 22 красавіка 2017 года ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (пр-т Незалежнасці, 47).