Жыццё банка
11.04.2017

«Беларусбанк» удзельнічае ў пасадцы лесу

З 1 па 8 красавіка 2017 года ў Рэспубліцы Беларусь пад патранажам Міністэрства лясной гаспадаркі праходзіў Х Тыдзень лесу, падчас якога любы жыхар краіны мог ажыццявіць пасадку дрэў.

«Арганізацыя па вытворчым прынцыпе РГА «Белая Русь», разумеючы важнасць захавання экалогіі краіны для будучых пакаленняў, актыўна падтрымала гэту высакародную і выключна важную ініцыятыву, – расказаў в.а. начальніка аддзела ідэалогіі ААТ «ААБ Беларусбанк»» Кырыл Лабусаў. – Выдатна, што ў працоўнай акцыі ў рамках экалагічнага праекта "Белая Русь" упрыгожвае Беларусь" прымалі ўдзел не толькі актыў арганізацыі, але і члены іх сем’яў».

forest

Працоўны дэсант валанцёраў высадзіўся 8 красавіка на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Малады лес быў пасаджаны на плошчы 4 гектары. Праўда, такі аб’ём стаў магчымы не без дапамогі работнікаў лясной гаспадаркі запіведніка з іх прафесійнымі парадамі і няхітрымі прыладамі для хуткай і якаснай пасадкі саджанцаў.

forest2

forest3

forest4

Два маладыя дубкі былі пасаджаны на Алеі памяці, адкрытай у гонар егера Аляксандра Глазко.

forest5

forest6

Завершыла праект экскурсія па лясным заапарку.