Жыццё банка
05.04.2017

Урок фінансаў ад ААТ «ААБ Беларусбанк» і БЕЛКАРТ прайшоў у Магілёве (прэс-рэліз)

«Беларусбанк» і БЕЛКАРТ правялі Урок фінансаў для вучняў 8-х класаў сярэдняй школы № 45 горада Магілёва. Школьнікі змаглі больш даведацца аб плацежных картках і банкаўскіх паслугах, згуляць у фінансавую віктарыну і атрымаць фірменныя сувеніры ад нацыянальнай плацежнай сістэмы і найбуйнейшага банка краіны.

 urok_finansov

Для васьмікласнікаў была распрацавана займальная праграма. Упор адукацыйнай часткі быў зроблены на правілы бяспекі пры выкарыстанні картак. Так, дзеці даведаліся, што для разлікаў за мяжой і ў інтэрнэце лепш мець асобную картку міжнароднай плацежнай сістэмы, а для разлікаў у Беларусі больш бяспечна разлічвацца карткай лакальнай плацежнай сістэмы.

Сярод іншых важных правіл бяспечных безнаяўных разлікаў: не захоўваць PIN-код разам з карткай і не перадаваць даныя сваёй карткі іншым асобам.

Супрацоўнікі ААТ «ААБ Беларусбанк» расказалі пра работу банка, яго паслугі і, канешне ж, эмітуемыя карткі. Асаблівая ўвага была нададзена сродкам дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (Інтэрнэт-банкінг, мабільны-банкінг, SMS-банкінг і г.д.).

 urok_finansov2

urok_finansov3

Таксама школьнікі згулялі ў фінансавую віктарыну. За кожны правільны адказ удзельнікі атрымлівалі бал і невялічкі сувенір. Тыя, хто набраў больш за ўсіх балаў, атрымалі больш істотныя падарункі і дыпломы ад БЕЛКАРТ.

 «Мне вельмі спадабалася! Я даведаўся шмат новага і карыснага, напрыклад, чым адрозніваецца плацежная сістэма ад банка, даведаўся пра такія магчымасці картак, пра якія раней нават не здагадваўся. Напрыклад, сёння я ўпершыню пачуў пра авердрафт», – падзяліўся сваімі ўражаннямі адзін з удзельнікаў мерапрыемства.

 urok_finansov4

 urok_finansov5

Даведка: Акцыя «Урок фінансаў» накіравана на павышэнне фінансавай граматнасці ў дзяцей і падлеткаў школьнага ўзросту. У рамках акцыі ва ўстановах адукацыі як сталіцы, так і рэгіянальных гарадах Рэспублікі Беларусь праводзіцца імправізаваны ўрок базавых правіл фінансавай граматнасці.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»