Жыццё банка
01.02.2017

Атрымалі ўзнагароды пераможцы фінальнага этапу конкурсу «Сам сабе дызайнер» за 2016 год

Сэрвіс kartochki.by ужо больш чым паўгода паспяхова працуе і дае магчымасць праявіць свой творчы патэнцыял кожнаму ўдзельніку конкурсу «Сам сабе дызайнер» або проста наведвальніку сайта. З дапамогай сэрвісу можна намаляваць свой унікальны дызайн банкаўскай плацежнай карткі і, пры жаданні, увасобіць сваю творчасць на сапраўднай банкаўскай картцы.

З моманту старту праекту і конкурсу «Сам сабе дызайнер» журы штомесячна ў розных узроставых намінацыях выбірае пераможцаў і ўрачыста іх узнагароджвае. За час існавання сэрвісу kartochki.by было створана больш за 1500 дызайнаў картак. З іх удзельнікамі конкурсу сталі больш за 1000 работ. Пераможцамі конкурсу ў 2016 годзе сталі 45 удзельнікаў, якія занялі першае месца і 85 удзельнікаў, якія занялі другія і трэція месцы. На цырымонію ўзнагароджання пераможцы прыязджалі з розных куткоў краіны: Мазыр, Кобрын, Ліда, Віцебск, Полацк, Брэст, Дзяржынск, Свіслач, Лельчыцы, Рагачоў, в. Мілейкава, Маладзечна, г. п. Ушачы, Жабінка, Астравец, Магілёў, Гомель, Гродна, Баранавічы і многіх іншых. Цырымоніі ўзнагароджвання праходзілі ў розных музеях Мінска, такіх як Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Дом-музей Ваньковічаў, Нацыянальны цэнтр сучаснага выяўленчага мастацтва Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, Музей Гасцёўня Уладзіслава Галубка.

Вось і ў мінулую суботу ў галерэі Міхаіла Савіцкага прайшла фінальная цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў апошняга за 2016 год этапу конкурсу «Сам сабе дызайнер». На цырымоніі прысутнічалі пераможцы конкурсу, а таксама іх родныя і сябры, прадстаўнікі «Беларусбанка» і плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ.

1

Прыемныя ўрачыстыя абставіны на цырымоніі ўзнагароджання стваралі творчыя калектывы, якія выступалі з рознымі нумарамі для прысутных: выхаванцы тэатральнай подыум-школы «Vyaselka Stars»/»Зоркі-Вяселкі» з калекцыяй «Джэніліс», мім тэатр «Рытм Міо», дуэт скрыпак Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, заслужаны аматарскі калектаў Рэспублікі Беларусь тэатр эстраднай песні «Сябрынка», студыя мастацкай гімнастыкі «Грацыя» стваралі атмасферу свята і радасці.

2

Упершыню ў галерэі Міхаіла Савіцкага падчас мерапрыемства ўсе прысутныя змаглі атрымаць асалоду ад выставы дызайнаў картак пераможцаў усіх этапаў конкурсу за 2016 год. Таксама, традыцыйна для ўсіх наведвальнікаў мерапрыемства была арганізавана захапляльная экскурсія па галерэі.

3

«Конкурс «Сам сабе дызайнер» атрымае працяг і ў 2017 годзе. А ўсе жадаючыя могуць ужо зараз прымаць удзел у наступных намінацыях: «Лепшы дызайн карткі ва ўзроставай катэгорыі 6-7 гадоў», «Лепшы дызайн карткі ва ўзроставай катэгорыі 8-10 гадоў», «Лепшы дызайн карткі ва ўзроставай катэгорыі 11-14 гадоў», «Лепшы дызайн карткі ва ўзроставай катэгорыі 15-17 гадоў», «Лепшы дызайн карткі ва ўзроставай катэгорыі ад 18 гадоў», «Прыз глядацкіх сімпатый». Да таго ж у 2017 годзе заснавана яшчэ адна намінацыя, прымеркаваная да года навукі - «Самы тэхналагічны дызайн». Пераможцы ў бягучым годзе будуць выбірацца штоквартальна», – адзначыла кіраўнік праекта Марына Роман.