Жыццё банка
31.01.2017

У «Беларусбанку» адзначылі Дзень беларускай навукі (прэс-рэліз)

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі 2017 год абвешчаны Годам навукі. Асноўнай мэтай гэтага рашэння з’яўляецца павышэнне ролі навукі ў выкананні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, стварэнне спрыяльных умоў для захоўвання і развіцця навуковага патэнцыялу, фарміраванне міжнароднага іміджу Беларусі як краіны з высокім узроўнем інтэлектуальнага і чалавечага капіталу.

Развіццё бізнесу сёння немагчыма ўявіць без навуковых распрацовак перш за ўсё ў галіне высокіх тэхналогій. Таму экспазіцыя Мінскага музея навукі, якая ў панядзелак часова перамясцілася ў Галаўны офіс «Беларусбанка», выклікала непадробны інтарэс супрацоўнікаў.

Да ўвагі калектыву банка былі прапанаваны механізмы і прыстасаванні з свету фізікі, якія прадаставіў музей  навукі «ELEMENTO». Да ўсіх прадстаўленых экспанатаў можна было дакрануцца, пакруціць ці запусціць асабіста.

 1

 
2

6

Для самых дапытлівых супрацоўнікаў былі прадэманстраваны навуковыя эксперыменты, якія раскрываюць свет фізікі прама на вачах.

 3

4

На гэтым сюрпрызы не скончыліся. У час абедзеннага перапынку свае работы супрацоўнікам «Беларусбанка» прадставілі ўдзельнікі конкурса «100 ідэй для Беларусі». Пераможцы Мінскага адборачнага этапу конкурсу пазнаёмілі банкаўскіх работнікаў са сваімі аўтарскімі інавацыйнымі праектамі.

Яўгеній Шапавал прадставіў праграмуемага робата з металашукальнікам, прызначанага для выяўлення металічных прадметаў у зонах, небяспечных для чалавека.

 5

Уладзіслаў Горбач расказаў аб прынцыпе работы 3D прынтара, які ён сканструяваў з падручных сродкаў – школьных парт.

 7

Студэнтка Ганна Пятроўская прадставіла мабільны дадатак «Knowledge Lab», які павышае веды абітурыентаў па біялогіі.

 8

Супрацоўнікі банка, у сваю чаргу, расказалі аб інавацыях, укараняемых у сістэме «Беларусбанка».

Акцыя прымеркавана да Дня беларускай навукі, які традыцыйна адзначаецца ў апошнюю нядзелю студзеня. Падобныя мерапрыемствы, на думку кіраўніцтва банка, садзейнічаюць яднанню калектыва, павышэнню карпаратыўнай культуры, уцягванню работнікаў у грамадскае жыццё краіны.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»