Жыццё банка
20.01.2017

У «Беларусбанку» адбылася сустрэча з кіраўніцтвам УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама

Сустрэцца з працоўным калектывам ААТ «ААБ Беларусбанк» па пытаннях выканання правіл дарожнага руху, прадухілення дарожна-транспартных здарэнняў прыехаў падпалкоўнік міліцыі, намеснік начальніка УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Ульянскі Дзяніс Аляксандравіч.

1

Прадстаўнік УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама расказаў прысутным аб працы, якая праводзіцца па прафілактыцы ДТЗ, ліквідаванні прычын, якія садзейнічаюць іх з’яўленню, і меры, прымаемыя па стабілізацыі сітуацыі з аварыйнасцю.

2

Сустрэча насіла жывы характар і прайшла ў фармаце адкрытага дыялогу. З залы паступіла нямала пытанняў, а пасля афіцыйнай часткі многія супрацоўнікі банка засталіся для ўдакладнення нюансаў у прыватнай размове з падпалкоўнікам Дзянісам Ульянскім.

3

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»