Жыццё банка
27.12.2016

Паспяховае супрацоўніцтва «Беларусбанка» і БЕЛКАРТ у рамках праекта «Музеі Беларусі разам з БЕЛКАРТ»

Заканчэнне года – выдатны час для падвядзення вынікаў выкананай працы і дасягнутых вынікаў. 2016 год, абвешчаны Годам культуры ў Рэспубліцы Беларусь, быў па-сапраўднаму плённым для праекта «Музеі Беларусі разам з БЕЛКАРТ». Галоўным дасягненнем праекта стала прыцягненне ўсё большай колькасці людзей да музейнай справы. Усё часцей можна сустрэць турыстаў, якія падарожнічаюць і вывучаюць гарады Беларусі, абраўшы пры гэтым у якасці асноўнага маршрутызатара і экскурсавода сайт праекта «Музеі Беларусі разам з БЕЛКАРТ». На працягу гэтага года арганізатары праекта падрыхтавалі 37 фотарэпартажаў музееў, пабудавалі 12 экскурсійных  маршрутаў.

«Беларусбанк» не заставаўся ў баку і на працягу года друкаваў артыкулы пра актыўнае жыццё праекта «Музеі Беларусі разам з БЕЛКАРТ» на сваім карпаратыўным сайце, у сацыяльных сетках, а таксама не забываў нагадваць сваім чытачам аб зручнасці выкарыстання падчас адпачынку плацежных картак і дыстанцыйных сэрвісаў банка.

Напярэдадні навагодніх святаў і зімовых канікул «Беларусбанк» жадае ўсім і надалей так актыўна бавіць вольны час, наведваючы музеі і культурныя месцы. У святочныя дні добрым варыянтам правядзення часу і прыемнай магчымасцю акунуцца ў свет казак і чарадзейства стане наведванне такіх музееў, як Музей шакаладу ў Віцебску, Музей ката ў Мінску, Дзіцячы музей у Полацку.

Знайдзіце час зімой, каб наведаць музеі. Усё самае цікавае – вакол нас, галоўнае – умець гэта заўважаць і не заставацца абыякавымі. І не забывайце, адпраўляючыся ў дарогу, захапіць з сабой плацежную картку «Беларусбанка».