Жыццё банка
22.12.2016

«Беларусбанк» дорыць дзецям-сіротам паездку ў падмаскоўны Цэнтр кіравання палётамі

У рамках рэспубліканскай праграмы «Нашы дзеці» «Беларусбанк» вырашыў арганізаваць яркае свята для дзяцей з дамоў сямейнага тыпу, для якіх пабудаваў катэджы.

«Мы не пакідаем выхаванцаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу без увагі. Да святаў яны заўсёды атрымліваюць падарункі. Але зараз мы задумалі нешта новае і незвычайнае, – расказаў начальнік аддзела сацыяльнага развіцця ААТ «ААБ Беларусбанк» Аляксандр Юшкевіч. – Пяцьдзясят пяць гадоў прайшло з дня першага палёту ў космас Юрыя Гагарына. Калі гэта адбылося, многія хлопчыкі марылі пра гераічную прафесію касманаўта. Канешне ж, ёсць такія дзеці і сёння. «Беларусбанк» вырашыў увасобіць у жіццё мару пра космас для выхаванцаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу».

1

Будаўніцтва жылых дамоў для сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, вядзецца «Беларусбанкам» у рамках сацыяльнага праекта «Бацькоўскі кут». Усяго ў краіне пабудавана 15 такіх катэджаў, у якіх пражываюць 132 дзіцяці.

«Навагоднія і калядныя святы – традыцыйны час для віншаванняў і ажыццяўлення жаданняў, якія, магчыма, здаюцца недасягальнымі. Такой марай для многіх дзетак, асабліва маленькіх, з’яўляецца космас. Палёты да зор, ракеты, ежа і цюбіках – усё гэта бударажыць дзіцячы розум, – адзначыў начальнік аддзела сацыяльнага развіцця ААТ «ААБ Беларусбанк» Аляксандр Юшкевіч. – Ведаючы пра гэта, «Беларусбанк» сумесна з Чэрвенскім райвыканкамам пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у рамках акцыі «Нашы дзеці» арганізаваў у навагоднія святы для сваіх маленькіх падапечных паездку ў Цэнтр кіравання палётамі».

Ужо ў першыя дні 2017 года дзеці змогуць дакрануцца да тэмы космасу асабіста: даведацца, як працуе буйное навукова-даследчае падраздзяленне Раскосмасу, выконваюцца задачы па кіраванні касмічнымі апаратамі і палётамі пілаціруемых караблёў «Саюз», грузавых караблёў «Прагрэс» і многае іншае.

2

Але галоўнае, дзеці змогуць выйсці на сувязь з Міжнароднай касмічнай станцыяй, асабіста пагаварыць і задаць пытанні выхадцу з беларускага Чэрвеня, камандзіру карабля «Саюз МС-03» Алегу Навіцкаму, які ў складзе міжнароднага экіпажу знаходзіцца на МКС.

І гэта не ўсе сюрпрызы, якія «Беларусбанк» падрыхтаваў для выхаванцаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу. Паездка абавязкова будзе пазнавальнай і цікавай!