Жыццё банка
04.11.2016

У «Беларусбанку» адбылося прысвячэнне ў банкіры

У Галаўным офісе прайшло традыцыйнае прысвячэнне ў банкіры маладых спецыялістаў, для якіх «Беларусбанк» стаў першым месцам працы. 190 юнакоў і дзяўчат з усіх падраздзяленняў банка рэспублікі прыехалі ў сталіцу на свята.

1

Праграма была вельмі насычанай. Адбылося ўзнагароджанне лепшых маладых супрацоўнікаў і іх настаўнікаў. Для работнікаў і гасцей Галаўнога офіса быў падрыхтваны сапраўдны банкаўскі квэст і канцэрт, які адбыўся ў фармаце радыёэфіра.

З прывітальным словам да маладых калег звярнуўся намеснік старшыні праўлення Уладзімір Занько, з відэазваротамі выступілі начальнікі філіялаў – абласных упраўленняў, а таксама рэктары і выкладчыкі навучальных устаноў, якія рыхтуюць будучых банкіраў.

3

4

З успупленнем у банкаўскую сям’ю  маладых людзей павіншавалі Ірына Дарафеева і Аляксандра Герасіменя, пачынаючыя зоркі шоу-бізнесу. Вёў «эфір» дыджэй радыёстанцыі «Пілот-FM» Дзмітрый Санковіч. А радыёстанцыя падрыхтавала для прысутных у зале спецыяльны прыз — новенькі ровар, які па выніках розыгрышу дастаўся маладому спецыялісту з Мінска.

2