Жыццё банка
27.10.2016

«Беларусбанк» і БЕЛКАРТ узнагародзілі пераможцаў IV этапу конкурсу «Сам сабе дызайнер»

У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў чацвёртага этапу конкурсу «Сам сабе дызайнер». На цырымоніі прысутнічалі пераможцы і іх бацькі, прадстаўнікі «Беларусбанка» і БЕЛКАРТ.

На адкрыцці цырымоніі ўзнагароджання з прывітальным словам выступіла намеснік начальніка Упраўлення распрацоўкі і суправаджэння прадуктаў і паслуг разліковага цэнтра плацежных карт ААТ «ААБ Беларусбанк» Алена Лобач, а таксама прадстаўнік плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ.

1+

Спецыяльна для пераможцаў конкурсу з музычнымі нумарамі выступілі тэатр эстраднай песні «Сябрынка» і фіналісты Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу «Млын моды-2016» з дэманстрацыяй калекцыі адзення «Герніка».

2

Прыемным бонусам для наведвальнікаў цырымоніі ўзнагароджання стала экскурсія па Музеі сучасных выяўленчых мастацтваў.

3

4

Конкурс «Сам сабе дызайнер» праводзіцца ў рамках праекта kartochki.by, які рэалізуе ААТ «ААБ Беларусбанк» і плацежная сістэма БЕЛКАРТ. Праект быў запушчаны ў маі 2016 года. Кожны месяц журы выбірае лепшыя работы, якія створаны з дапамогай сэрвісу kartochki.by. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна стварыць свой дызайн, паставіць галачку ў полі «Прыняць удзел у конкурсе» і пазначыць дадатковую інфармацыю пра сябе.