Жыццё банка
14.10.2016

Абвешчаны пераможцы чацвёртага этапу конкурсу «Сам сабе дызайнер»

Падведзены вынікі чацвёртага этапу конкурсу «Сам сабе дызайнер» за верасень. Усяго ў конкурсе ўдзельнічала 141 работа, якія былі створаны ў перыяд з 1 па 30 верасня.

dsc04983

Пры выбары лепшых дызайнаў, створаных з дапамогай сэрвісу kartochki.by, члены журы арыентаваліся на афармленне работы, мастацкі ўзровень, арыгінальнасць ідэі, тэхніку і якасць выканання. У склад журы ўвайшлі супрацоўнікі «Беларусбанка», БЕЛКАРТ, прадстаўнікі сродкаў інфармацыі і Дома-музея Ваньковічаў.

Пераможцамі ў сваіх узроставых катэгорыях сталі:

Лабацкі Арсеній Максімавіч, 7 гадоў (г. Віцебск). «Лепшы дызайн карткі ва ўзроставай катэгорыі 6-7 гадоў».

lobatskiy-arseniy-maksimovich_-7-let

Анішчык Барыс Юр’евіч, 10 гадоў (г. Гродна). «Лепшы дызайн карткі ва ўзроставай катэгорыі 8-10 гадоў».

anishchik-boris-yurevich_-10-let

Чабоцька Андрэй Уладзіміравіч, 11 гадоў (г. Навагрудак). «Лепшы дызайн карткі ва ўзроставай катэгорыі 11-14 гадоў».

chabotko-andrey-vladimirovich_-11-let

Хальцава Яна Сяргееўна, 16 гадоў (г. Магілёў). «Лепшы дызайн карткі ва ўзроставай катэгорыі 15-17 гадоў». 

khaltseva-yana-sergeevna_-16-let

Лінчук Кацярына Дзмітрыеўна, 20 гадоў (г. Мінск). « Лепшы дызайн карткі ва ўзроставай катэгорыі ад 18 гадоў».

linchuk-ekaterina-dmitrievna_-20-let

Блінкоўскі Аляксандр Дзмітрыевіч, 11 гадоў (г. Мінск). «Прыз глядацкіх сімпатый».

blinkovskiy-aleksandr-dmitrievich_-11-let

Сумесны праект БЕЛКАРТ і Беларусбанка kartochki.by быў запушчаны 26 мая 2016 года. Гэта сэрвіс, які дазваляе з дапамогай нескладаных інструментаў стварыць свой унікальны дызайн карткі. Пры жаданні гэты дызайн можна ўвасобіць на картцы Беларусбанка. Для таго, каб прыняць удзел у конкурсе «Сам сабе дызайнер», неабходна скарыстацца сэрвісам kartochki.by.

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу пройдзе 22 кастрычніка 2016 года  ў Нацыянальным  цэнтры сучаснага выяўленчага мастацтва Рэспублікі Беларусь (пр-т. Незалежнасці, 47). Пачатак у 13:00.