Жыццё банка
03.10.2016

Свята мудрасці і дабра

Свята мудрасці і дабра, прымеркаванае да Дня пажылых людзей, прайшло ў «Беларусбанку».

У Галаўным офісе ветэраны атрымалі ўрокі па фінансавай граматнасці, азнаёміліся з экспазіцыямі банкаўскага музея і выстаўкі творчых работ унукаў ветэранаў «Беларусбанка», пагутарылі за кубкам чаю і атрымалі асалоду ад творчага вечара заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь кампазітара Алега Елісеенкава, пісьменніка Івана Юркіна, артыстаў беларускай эстрады.

Як адзначыў у сваім віншаванні намеснік Старшныі Праўлення Уладзімір Занько, банк стараецца дапамагаць сваім былым супрацоўнікам. Па меркаванні кіраўніцтва, сувязь пакаленняў з’яўляецца залогам паспяховага калектыву.

Мерапрыемствы для людзей старэйшага пакалення прайшлі ва ўсіх структурных падраздзяленнях банка.

1

3

2

4

5

6

7

8

9

10

11

12