Жыццё банка
26.09.2016

ААТ «ААБ Беларусбанк» прыняло ўдзел у выставе-кірмашы«Еўрарэгіён «Нёман-2016»

Філіял № 400 — Гродзенскае абласное ўпраўленне ААТ «ААБ Беларусбанк» прыняў актыўны ўдзел у ХVІІІ Рэспубліканскай універсальнай выставе-кірмашы «Еўрарэгіён «Нёман-2016».

11

22

33

Наведвальнікі стэнда «Беларусбанка» змаглі атрымаць прафесійную кансультацыю па розных фінансавых пытаннях, у тым ліку аб відах і ўмовах крэдытавання, размяшчэння сродкаў ва ўклады. Асобы акцэнт рабіўся на перавагах выкарыстання банкаўскіх плацежных картак і дыстанцыйным абслугоўванні.

Спецыялісты філіяла адразу каля стэнда тлумачылі кліентам, як проста і зручна можна праводзіць плацяжы з выкарыстаннем сучасных тэхналогій. Для тых, у каго ўжо ёсць плацежная картка, інфармацыю падмоцоўвалі практыкай з дапамогай перанаснога інфакіёска. Усіх жадаючых падключалі да М-банкінгу.

44

55

Інтарэс у кліентаў пенсіённага ўзросту выклікала клубная сістэма банкаўскага абслугоўвання «Аксаміт». А тыя, хто хоча завесці сваю справу, змаглі даведацца падрабязнасці аб  Праграме падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу. Словам, работа банкаўскай экспазіцыі была арыентавана на павышэнне фінансавай граматнасці насельніцтва.

За актыўны ўдзел у XVIII Рэспубліканскай выставе-кірмашы «Еўрарэгіён «Нёман-2016» філіял № 400 - Гродзенскае абласное ўпраўленне ААТ «ААБ Беларусбанк» адзначана Ганаровым дыпломам.

 66

77

88

Даведка: 

Выстава-кірмаш «Еўрарэгіён «Нёман-2016» з’яўляецца найбольш значным мерапрыемствам міжнароднага характару, які праводзіцца ў Гродзенскай вобласці. Яго мэта - актывізацыя працэсаў супрацоўніцтва паміж суб’ектамі гаспадарання, развіццё і ўмацаванне гаспадарчых культурных і гуманітарных сувязей паміж прыгранічнымі тэрыторыямі, дэманстрацыя і продаж найноўшых узораў прадукцыі, усталяванне ўзаемавыгадных гандлёва-эканамічных кантактаў.