Жыццё банка
26.09.2016

У музей разам з карткай «Беларусбанка»!

Праект «Музеі Беларусі разам з БЕЛКАРТ» працягваецца, а разам з ім і актыўнае наведванне гістарычных месцаў і музеяў нашай краіны. Праект накіраваны на папулярызацыю музейнай справы і культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.

«Беларусбанк» заўсёды падтрымлівае падобные праекты, якія адрозніваюцца сацыяльнай значнасцю і арыгінальнасцю творчай ідэі.

image001З пачаткам новага навучальнага года прыкметна павялічылася колькасць маладых наведвальнікаў музеяў. І гэта правільна, бо навучальны працэс павінен выходзіць за рамкі падручнікаў і старонак кніг. Аднак школьнікі і студэнты, настаўнікі і бацькі сутыкаюцца са складаным выбарам: які са шматлікіх музеяў краіны для наведвання выбраць? Як найбольш цікава арганізаваць экскурсійны маршрут?

Для таго каб вызначыцца з выбарам было прасцей, на сайце www.museums.by  распрацаваны спецыяльныя маршруты, віртуальныя прагулкі па гістарычных месцах і экскурсіі па музеях нашай краіны (напрыклад, у Дзіцячы музей (г.Полацк), Музейны комплекс Дудуткі (Мінская вобл.), Дом-музей Марка Шагала (г.Віцебск), Музей гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора (г.Полацк) і інш.)

Экскурсійныя паходы і паездкі вучняў не павінны станавіцца падставай для хвалявання ў бацькоў, таму «Беларусбанк» у сваю чаргу рэкаменуе дарослым загадзя паклапаціцца аб плацежным сродку і аформіць карткі для сябе і сваіх дзетак. Плацежныя карткі банка можна аформіць ужо з 14 гадоў. З 6 гадоў дапускаецца афармленне карткі у якасці дадатковай да рахунку паўналетняй фізічнай асобы. Выдатным варыянтам для рабят могуць стаць карткі - БЕЛКАРТ «Дзіцячая» і БЕЛКАРТ «Дзіцячая ФотаКарта». Захаванне грашовых сродкаў гарантавана, бо інфармацыя аб правядзенні любых расходных аперацый будзе прыходзіць SMS-паведамленнем (у рамках паслугі SMS - апавяшчэнне); у выпадку страты карткі яе можна заблакіраваць у любы час – і грашовыя сродкі «пад замком»; на дзіцячую картку можа быць устаноўлены па жаданні бацькоў ліміт на аперацыі па зняцці сродкаў або аплаце. З іншымі магчымасцямі карткі можна азнаёміцца на сайце банка і па тэлефоне - 147.

Банк імкнецца максімальна ўлічыць патрэбы сваіх кліентаў і зрабіць безнаяўныя разлікі для трымальнікаў картак выгаднымі і зручнымі незалежна ад таго, дзе  пралягаў бы іх маршрут.

З карткамі «Беларусбанка» адпачываць і падарожнічаць лёгка!