Жыццё банка
16.09.2016

Абвешчаны пераможцы трэцяга этапу конкурсу «Сам сабе дызайнер»

Падведзены вынікі трэцяга этапу конкурсу «Сам сабе дызайнер». Усяго ў конкурсе ўдзельнічала 137 работ, якія былі створаны ў перыяд з 1 па 31 жніўня.

дызайнерскі конкурс

Пры выбары лепшых дызайнаў, створаных з дапамогай сэрвісу kartochki.by, члены журы арыентаваліся на афармленне работы, мастацкі ўзровень, арыгінальнасць ідэі, тэхніку і якасць выканання. У склад журы ўвайшлі супрацоўнікі БЕЛКАРТ, Беларусбанка, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі і Дома-музея Ваньковічаў.

Пераможцамі ў сваіх узроставых катэгорыях сталі:

Каптур Аляксей Аляксеевіч, 7 гадоў (г. Наваполацк). Намінацыя «Лепшы дызайн карткі ва ўзроставай катэгорыі 6-7 гадоў»

Дызайн дзіцяці

 

Лаўрэцкая Анастасія Паўлаўна, 8 гадоў (г. Астравец).  Намінацыя «Лепшы дызайн карткі ва ўзроставай катэгорыі 8-10 гадоў»

Лепшы дызайн картак

 

Рэпікава Таццяна Пятроўна, 12 гадоў і Рэпікава Святлана Пятроўна, 12 гадоў (г. Віцебск). Намінацыя «Лепшы дызайн карткі ва ўзроставай катэгорыі 11-14 гадоў»

карткі Белкарт

плацежныя карткі

 

Ускова Віялета Вадзімаўна, 16 гадоў (г. Полацк). Намінацыя «Лепшы дызайн карткі ва ўзроставай катэгорыі 15-17 гадоў»

картка

Шыла Наталля Сяргееўна, 22 гады (г. Ліда). Намінацыя «Лепшы дызайн карткі ва ўзроставай катэгорыі ад 18 гадоў»

плацежная картка

 

"Прыз глядацкіх сімпатый" атрымала Каўрыга Ірына Ігараўна, 17 гадоў (г. Мінск)

карткі банка

Сумесны праект БЕЛКАРТ і Беларусбанка kartochki.by быў запушчаны 26 мая 2016 года. Гэта сэрвіс, які дазваляе з дапамогай нескладаных інструментаў стварыць свой унікальны дызайн карткі. Пры жаданні гэты дызайн можна ўвасобіць на картцы Беларусбанка. Для таго каб прыняць удзел у конкурсе «Сам сабе дызайнер», неабходна скарыстацца сэрвісам kartochki.by.

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурса пройдзе 24 верасня 2016 года ў Доме-музеі Ваньковічаў (г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 33А). Пачатак у 13:00.