Жыццё банка
06.09.2016

Работнікі службаў інкасацыі «Беларусбанка» пацвярджаюць сваё прафмайстэрства

У вучэбным цэнтры Дэпартамента аховы МУС у 18-ы раз прайшлі спаборніцтвы па прафесійным мнагабор’і сярод работнікаў службаў інкасацыі «Беларусбанка».

Яны ўключалі агнявую, тэхнічную і фізічную падрыхтоўку, фігурнае кіраванне, веданне тэорыі.

7

3

4

Па выніках двух дзён спаборніцтваў лепшых работнікаў службаў інкасацыі і пераможцаў у камандным заліку ўзнагародзіла намеснік Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Таццяна Михайлоўская.

1

8

6

5

2

Лепшым інкасатарам стаў Віктар Зелянеўскі (філіял № 200), лепшым вадзіцелем – Аляксандр Кароўкін (філіял № 300), а лепшым капітанам прызнаны Кірыл Гурыновіч (ЦБП № 519).

У камандным заліку месцы размеркаваліся наступным чынам: 3-­е – у філіяла № 300, 2-­е – у філіяла № 200, а пераможцамі ў чарговы раз сталі супрацоўнікі ЦБП № 519.