Жыццё банка
22.08.2016

Беларусбанк і БЕЛКАРТ узнагародзілі пераможцаў другога этапу конкурсу «Сам сабе дызайнер»

У суботу 20 жніўня ў Нацыянальным мастацкім музеі прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў другога этапу конкурсу «Сам сабе дызайнер». На цырымоніі прысутнічалі пераможцы і іх бацькі, прадстаўнікі Беларусбанка і БЕЛКАРТ, а таксама  члены журы…

Адкрылі цырымонію ўзнагароджання прадстаўнікі Беларусбанка і плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ, якія выступілі з прывітальным словам.

Спецыяльна для пераможцаў конкурсу з творчымі нумарамі на мерапрыемстве выступілі выхаванцы тэатральнай падыум – школы «Зоркі Вясёлкі» і тэатр эстраднай песні «Сябрынка».

 image001

Прыемным бонусам для наведвальнікаў цырымоніі ўзнагароджання стала экскурсія па Нацыянальным мастацкім музеі. Дзеці і дарослыя пазнаёміліся з унікальнымі экспанатамі, якія захоўваюцца ў экспазіцыі музея.

 image002

image003

Нагадаем, конкурс «Сам сабе дызайнер» праводзіцца ў рамках праекта kartochki.by, які рэалізуе плацежная сістэма БЕЛКАРТ сумесна з Беларусбанкам. Праект быў запушчаны ў маі 2016 года.

Кожны месяц журы выбірае лепшыя работы, якія створаны з дапамогай сэрвісу kartochki.by. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна стварыць свой дызайн, паставіць галачку ў полі «Прыняць удзел у конкурсе» і пазначыць дадатковую інфармацыю пра сябе.

 

Крыніца: www.infobank.by