Жыццё банка
26.07.2016

На Стаўбцоўшчыне прайшоў XIV Рэспубліканскі турыстычны злёт работнікаў ААТ «ААБ Беларусбанк», прысвечаны Году культуры

У мінулыя выхадныя Стаўбцоўскі раён прымаў удзельнікаў XIV Рэспубліканскага турыстычнага злёту работнікаў ААТ «ААБ Беларусбанк». Футбол, пляжны валейбол, пераадоленне паласы перашкод, квэст кіраўнікоў, мнагабор’е «Здароўе» і ўпершыню ў рамках праграмы турзлёту – тэхніка воднага турызму, феерычны кубак па аэробіцы – сумаваць ні камандам, ні гледачам не было часу.

 

11

613

1

8


Сапраўднымі шоу сталі конкурсы «Візітка» і «Абарона турыстычнага лагера». У гэтым годзе, улічваючы, што тэмай злёту стаў Год культуры, каманды зрабілі акцэнт на беларускіх абрадах, святах і традыцыях. Не пакінулі па-за ўвагай і актуальную для банка тэму дэнамінацыі.

7

10

5

9

4

12


Па выніках спаборніцтваў каманда філіяла № 400 – Гродзенскага абласнога ўпраўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» стала пераможцам XIV Рэспубліканскага турыстычнага злёту работнікаў банка. Серабро павезлі дадому прадстаўнікі сталічнай каманды (Галаўны офіс і філіялы Мінска), бронза – у брастаўчан. 

2

3