Жыццё банка
13.06.2016

Каманда Галаўнога офіса «Беларусбанка» стала пераможцам турыстычнага злёту

10 – 12 чэрвеня 2016 года на базе ТАК «Высокі бераг» Стаўбцоўскага раёна прайшоў XIV турыстычны злёт каманд устаноў г. Мінска ААТ «ААБ Беларусбанк», прысвечаны Году культуры.

111

Усе складнікі мерапрыемства – ад прэзентацыі каманд і абароны лагера да кубка па аэробіцы – у культурна-асветніцкім трэндзе. Натуральна, вышыванкі, беларуская мова і мелодыі, так ці інакш звязаныя з Беларуссю. Спаборніцтвы кіраўнікоў прайшлі ў форме турыстычнага квэста. Гучна, да зрыву ў голасе калегі падтрымлівалі адзін аднаго. Радаваліся меткасці стральбы, здабытым секундам, хуткасці распальвання кастра, якасці ежы ў кацялку і колькасці правільных адказаў па алімпійскай тэматыцы. Бо без спартыўных спаборніцтваў турзлёт уявіць немагчыма. Валейбол, футбол, мнагабор’е. Усё не на жарт, сур’ёзна, як доказ, што ў банку спорт паважаюць і ўсяляк падтрымліваюць.

666

555

Падводзіць вынікі запрасілі прафесійнае журы. «Візітку» ацэньвалі былыя ўдзельнікі Клуба Вясёлых і Знаходлівых, старшыня журы – двойчы ўладальнік Хрустальнай савы Яўгеній Зайцаў. Аэробіку – майстры спорту, спартыўныя спаборніцтвы – тытулаваныя суддзі. Суперніцтва хоць і сяброўскае, было відавочна. Гэта і зразумела, паколькі кожны ехаў за перамогай. Як і належыць, у спорце перамаглі наймацнейшыя, у творчасці – найбольш артыстычныя і крэатыўныя.

999

Першае месца па суме балаў заняла каманда Галаўнога офіса.

888

777

А ў выніку прайграўшых не было, як не было сумных і незанятых. Кожны за справай: хто на кухні, хто на спартыўнай пляцоўцы, хто на дыскатэцы, але ўсе разам з гітарай ля кастра, са старымі і новымі песнямі пра каханне, мары, надзеі. Рамантыка!

333

222

444

Важна, што чырвонай ніткай скразіла любоў да гісторыі, культуры, традыцый Бацькаўшчыны. А яшчэ да абранай справы – банкаўскай. Бо гэта не толькі прафесія, багаж ведаў, але і дух карпаратыўнасці, адданасць статуту ўстановы. Для таго, уласна кажучы, гэты злёт і быў наладжаны.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»