Жыццё банка
10.06.2016

Самыя кампетэнтныя, самыя ветлівыя і, без сумненняў, самыя прыгожыя!

Ужо не ў першы раз супрацоўніцы «Беларусбанка» трапляюць у лік найцудоўнейшых беларусак. У 2014 годзе чароўная гамяльчанка, спецыяліст па АРБП, Юлія Перагудава перамагла ў конкурсе "Місіс Беларусь". У гэтым – у фінал спаборніцтваў «Міс Беларусь» выйшла Іна Котава, яшчэ адзін спецыяліст па АРБП з Гомеля.


Давайце падтрымаем Іну Інтэрнэт-галасаваннем, якое вядзецца на сайце ont.by (ПРАЕКТЫ – «Міс Беларусь – 2016»). Для галасавання неабходна паставіць галачку і націснуць «прагаласаваць» (Іна - № 20).

Ад вашага кліка залежыць, ці стане наша калега вобразам сапраўднай беларускі XXI стагоддзя!