У Дзень абароны дзяцей 1 чэрвеня 2016 года ў Лагойску адбылася афіцыйная перадача «Беларусбанкам» яшчэ аднаго катэджа дзіцячаму дому сямейнага тыпу.
Уладальнікам новага прасторнага і ўтульнага жылля стала сям’я Літвяковых з г. п. Плешчаніцы.
Мама Марына Уладзіміраўна Літвякова і бацька Вячаслаў Васільевіч Літвякоў маюць дваіх паўналетніх уласных дзяцей, дваіх усыноўленых, а таксама траіх прыёмных. Усе дзеці з ліку застаўшыхся без апекі бацькоў.
Перадача ключоў прайшла ва ўрачыстай атмасферы, павіншаваць сям’ю з наваселлем прыехалі прадстаўнікі ўлады, філіяла № 500 – Мінскага ўпраўлення, намеснік старшыні праўлення «Беларусбанка» Уладзімір Занько.
Прыёмная мама Марына Літвякова падзякавала банку за дом, дзе ёсць усё для камфорту і дарослых, і дзяцей.
У прывітальным слове на ўрачыстай цырымоніі Уладзімір Занько адзначыў, што банк пазіцыяніруе сябе сацыяльна адказным брэндам. Рэалізуецца пяць дабрачынных праектаў, накіраваных на падтрымку спорту, культуры, адукацыі.
Таксама банк і грамадскія арганізацыі перадалі сям’і падарункі: садовыя арэлі, батут, спортінвентар, посуд.
Будаўніцтва катэджаў для дзіцячых дамоў сямейнага тыпу вядзецца ў рамках праграмы «Беларусбанк – бацькоўскі дом». Усяго ў краіне банкам пабудавана 15 такіх катэджаў, у якіх пражываюць 132 дзіцяці.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»