Галоўнымі ж гледачамі і ўдзельнікамі-артыстамі свята сталі дзеці работнікаў Галаўнога офіса, філіялаў і ЦБП г. Мінска. У праграме - майстар-класы па маляванні, мастацкай лепцы, фларыстыцы, аквагрыме, а таксама здаровым харчаванні і нават цыркавым мастацтве. За музычнае суправаджэнне адказваў аркестр Палаца дзяцей і моладзі «Вясёлка».
Свае нумары прадствалі і запрошаныя дзіцячыя калектывы: пераможцы тэлепраекта «Спяваючыя гарады» вакальная студыя «Росы», тэатр дзіцячай моды «Кідс Подыум», узорны танцавальны калектыў «Кляксы», а таксама цырк «Юнацтва» — уладальнік Гран-пры Міжнароднага фестывалю «Скрыжаваннi», партнёрам якога выступае «Беларусбанк».
На свяце пабывала двухкратная віцэ-чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 2012 года, чэмпіёнка свету і Еўропы па плаванні, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь Аляксандра Герасіменя. Яна павітала ўдзельнікаў і гасцей: «Я заўсёды рада прысутнічаць на падобных мерапрыемствах. Для мяне вялікі гонар займацца дабрачыннасцю, асабліва калі гэта датычыцца дзяцей і іх творчасці».
Намеснік Старшыні Праўлення Уладзімір Занько падзякаваў Аляксандры Герасімені за супрацоўніцтва з банкам, а таксама ўсім выступіўшым артыстам за талент і праяўлены крэатыў. «Усе ведаюць, што ў «Беларусбанку» працуюць сапраўдныя прафесіяналы, — адзначыў Уладзімір Аляксандравіч. — А сённяшні канцэрт паказаў, якіх здольных дзетак выхавалі нашы супрацоўнікі».