Жыццё банка
16.05.2016

У «Беларусбанку» прайшоў фестываль харавых калектываў «Спявае душа»

У рамках Года культуры ў «Беларусбанку» прайшоў фестываль самадзейных харавых калектываў «Спявае душа».

Як адзначыў намеснік старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Уладзімір Занько, падобныя мерапрыемствы яднаюць калектыў, садзейнічаюць развіццю карпаратыўнай культуры, выхаванню пачуцця прыгожага і любові да нацыянальнай культурнай спадчыны.

У музычным паядынку ўдзельнічалі як вядомыя банкаўскія калектывы, так і маладыя, для якіх выступленне на конкурсе стала дэбютам. Хары прадставілі на суд журы і гледачоў дзве песні: на беларускай мове і на выбар рускай ці замежнай. Трэба сказаць, што майстэрства банкаўскіх талентаў ацэньвалі легендарныя дзеячы культуры – народныя артысты Беларусі Міхаіл Дрынеўскі і Леанід Захлеўны, мастацкі кіраўнік арт-гурта «Беларусы» Валерый Шмат, старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў культуры Наталля Аўдзеева.

Па выніках кожны калектыў атрымаў дыплом у канкрэтнай намінацыі. Прыз сімпатый гледачоў дастаўся мужчынскаму хору з філіяла № 400 «Гарадзенскія хлопцы», а Гран-пры фестывалю быў удастоены хор філіялаў Мінска «Каданс».

 

1

 

2

 

4

 

3

 

6

 

9

 

5

 

8

 

11

 

13

 

14

 

12