Жыццё банка
12.05.2016

Музей «Беларусбанка» ў праекце «Музеі Беларусі разам з БЕЛКАРТ»

image001Музей «Беларусбанка» стаў адным з пунктаў маршрута экскурсій у рамках праекта «Музеі Беларусі разам з БЕЛКАРТ».  Наведаўшы яго, можна даведацца не толькі пра гісторыю самага буйнога банка краіны, але і пра тое, як развівалася на Беларусі ашчадная справа ў цэлым .

Музей дэманструе сваім наведвальнікам экспанаты, непарыўна звязаныя з банкаўскай дзейнасцю: папяровыя грашовыя знакі, манеты, ашчадныя кніжкі, каштоўныя паперы, асабістыя рэчы ветэранаў фінансавай справы, унікальныя архівы і фотадакументы, узнагароды і іншыя яркія матэрыялы. Ключавым экспанатам з’яўляецца першы ў Беларусі банкамат. Устройства ў рабочым стане і любы наведвальнік можа паспрабаваць скарыстацца ім, атрымаўшы фірменную банкноту з выявай народнага паэта Беларусі і аднаго з першых укладчыкаў банка Янкі Купалы.

image003У музеі прадстаўлена гісторыя развіцця «Беларусбанка» з моманту яго заснавання да сённяшніх дзён. Асобная ўвага надаецца дасягненням супрацоўнікаў банка ў культурна-масавым і спартыўным жыцці банка. Для гэтага вылучана спецыяльная зала, дзе прадстаўлены дыпломы і кубкі, атрыманыя на гэтых мерапрыемствах, фатаграфіі ўдзельнікаў, а таксама форма гульцоў хакейнай каманды банка.

З экспазіцыяй можна азнаёміцца, не выходзячы з дому ў рамках віртуальнай экскурсіі, а таксама наведаўшы музей «Беларусбанка» па адрасе Мінск, пр-т. Дзяржынскага, 18 (папярэдні запіс па тэлефонах: 309-05-96, 309-01-72).