Жыццё банка
25.04.2016

Банк у тваёй кішэні

Не марнаваць дарэмна час і ведаць яму цану – выдатныя якасці. Але паглядзіце, колькі людзей выкарыстоўваюць яго нерацыянальна. Напрыклад, губляючы каштоўныя мінуты ў доўгіх чэргах, калі неабходна папоўніць баланс мабільнага тэлефона, аплаціць паслугі інтэрнэт-правайдара, унесці камунальны плацеж. А інфармацыйныя тэхналогіі дазваляюць зрабіць гэта хутка, паміж справай, без лішніх чаканняў.

Выкарыстоўваць паслугу ААТ "ААБ Беларусбанк" "М-банкінг" — значыць, жыць у тэмпе часу. Гэта зручна і проста. А галоўны бонус, які атрымлівае карыстальнік — каласальная эканомія часу, самага каштоўнага рэсурса для сучаснага чалавека. Успамінаецца, што яшчэ гадоў сем-дзесяць таму фінансісты і праграмісты гаварылі пра "светлую будучыню" падобнага сэрвісу. Тады ішоў актыўны пошук новых сцэнарыяў выкарыстання мабільных тэлефонаў у банкаўскіх аперацыях. Так што развіццё і ўдасканаленне інавацыйных фінансавых прапаноў адбывалася ў нас на вачах.

Цяпер "М-банкінг" выкарыстоўваюць многія людзі — маладыя і актыўныя. У тым ліку знакамітая беларуская спартсменка — наша "залатая рыбка" Аляксандра Герасіменя, якая нядаўна зноў стала рэкардсменкай. Гэтай вясной яна пабіла свой жа рэкорд сямігадовай даўнасці на адкрытым чэмпіянаце Швецыі па плаванні: прад’явіла свету новае спартыўнае дасягненне на дыстанцыі 50 метраў, пераадолеўшы іх за 27,53 секунды.

bezcontakt_cart

Аляксандра — дзяўчына імклівая і дынамічная, не толькі ў спорце, але і ў жыцці. Трэніроўкі, яркія перамогі, удзел у мностве мерапрыемстваў. Губляць дарэмна час не ў стылі — кожная мінута на ўліку. "У якой бы кропцы свету я ні знаходзілася, упэўнена, дзякуючы "М-банкінгу" мае рахункі заўсёды будуць у поўным парадку, - расказвае спартсменка. — А бываюць і абсалютна простыя сітуацыі, якія патрабуюць імгненных рашэнняў. Адносна нядаўна выпраўляла маму ў камандзіроўку, і трэба было хутка папоўніць ёй баланс мабільнага тэлефона. Праз мабільны дадатак "М-банкінг" зрабіла гэта маментальна. Ніякай спешкі і мітусні — усё вельмі аператыўна. Здавалася б, дробязь. Але менавіта такія зручныя дробязі робяць наша жыццё больш прыемным і простым. Здорава, калі неадкладныя пытанні маюць хуткія рашэнні.

Скажу, што "М-банкінг" ні разу мяне не падвёў. Ён вызваляе шмат часу для іншых заняткаў — спортам, творчасцю, асабістым жыццём, важных і прыемных сустрэч. Прызнаюся, што і не прыгадаю, калі сама хадзіла ў банк, каб унесці сродкі на аплату інтэрнэта, мабільнага тэлефона або вырашыць іншае фінансавае пытанне. Проста бяру ў рукі планшэт або тэлефон і адпраўляю грошы «па адрасе». 

Разумны дадатак "М-банкінг" вызначае наш жыццёвы камфорт. Толькі ўявіце… Дзесьці за мяжой вашаму сваяку спатрэбілася пэўная сума грошай. У такім разе перавод можна зрабіць імгненна. Цяпер гэта нават не патрабуе ўвядзення рэквізітаў плацежнай карты. Проста пазначаеце нумар мабільнага тэлефона атрымальніка, калі ён таксама з’яўляецца карыстальнікам "М-банкінгу". І толькі!

Пры гэтым ёсць абсалютная свабода выбару — кантактаваць з банкам, калі ўзнікае такая патрэба, атрымліваючы сучаснае дыстанцыйнае абслугоўванне. Адным словам, "М-банкінг" — гэта просты доступ да асабістых фінансаў без складанасцей з наяўнымі. Што датычыцца пытання бяспекі... Тут адназначна не варта хвалявацца. ААТ "ААБ Беларусбанк" гарантуе надзейнасць, прымяняючы розныя сучасныя спосабы абароны. Адным словам, разлікі па мабільным тэлефоне або планшэце — гэта не альтэрнатыўная банкаўская сістэма, а зручная і выгадная прапанова, якая дорыць адчуванне свабоды і незалежнасці.

 

 

Вольга БАРАВІКОВА, "Советская Белоруссия", №75, пятніца, 22 красавіка 2016 г.