Жыццё банка
21.04.2016

Супрацоўніцтва з праектам «Музеі Беларусі з БЕЛКАРТ» паспяхова працягваецца!

image001«Беларусбанк» падтрымлівае маштабны праект, які праводзіцца плацежнай сістэмай БЕЛКАРТ – «Музеі Беларусі з БЕЛКАРТ», мэта якога – папулярызаваць культурную і гістарычную спадчыну Беларусі. Як паведамляюць стваральнікі праекта, на працягу яго існавання было апублікавана ўжо 130 фотарэпартажаўу перспектыве плануецца не спыняцца на дасягнутым і расказаць пра кожны музей Беларусі. Больш падрабязную інфармацыю пра мерапрыемства можна атрымаць на сайце плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ– http://belkart.by і на сайце самога праекта - http://museums.by

Згодна з данымі  Нацыянальнага статыстычнага камітэта, колькасць наведванняў музеяў за мінулы год значна павялічылася. Усяго ў 2015 годзе беларусы схадзілі ў музеі 6 мільёнаў 300 тысяч разоў, што на 300 тысяч больш, чым у мінулым годзе.

 «Беларусбанк» працягвае падтрымліваць падобныя праекты, бо яны дазваляюць прыцягнуць як мага больш людзей да пытанняў сваёй гісторыі і нацыянальнай культуры, дапамагаюць усвядоміць каштоўнасць агульнай спадчыны.

image003Кіруючыся гэтай задачай, банк супрацоўнічае з многімі музеямі краіны, аказваючы ім паслугі эквайрынгу. Так, разлічыцца ў плацежных тэрміналах банка можна ў замкавым комплексе Мір, музеі-запаведніку Нясвіж, Мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой», Нацыянальным мастацкім музеі і ў іншых значных аб’ектах. 

«Наш банк падтрымлівае праграмы, якія звязаны з развіццём і падтрымкай культуры і гісторыі краіны. Разумеем, што мы і нашы дзеці павінны бачыць і цаніць прыгажосць вакол нас. З боку банка робіцца ўсё, каб аптымізаваць працэс знаёмства з нашай спадчынай. Мы жадаем, каб людзі наведвалі музеі, хадзілі на выстаўкі, выязджалі за горад, наведваючы паркі і запаведнікі, і ні на хвіліну не задумваліся, калі ёсць магчымасць аплаціць карткай», - адзначае дырэктар разліковага цэнтра плацежных карт ААТ «ААБ Беларусбанк» Генадзій Серы.

Банк імкнецца максімальна ўлічыць патрэбы сваіх кліентаў і зрабіць безнаяўныя разлікі для трымальнікаў картак больш простымі, выгаднымі і камфортнымі. З карткамі «Беларусбанка» адпачываць і падарожнічаць лёгка!