Жыццё банка
19.04.2016

Футбалісты «Беларусбанка» атрымоўваюць перамогу за перамогай

Адбылася фінальная  гульня  IV чэмпіянату  Беларусі па міні-футболе сярод банкаўскіх структур, старт якому быў дадзены ў кастрычніку 2015-га.

Каманда «Беларусбанка» з лікам 2:1 выйграла ў футбалістаў з «БПС-Сбербанка». Аўтарам першага гола стаў Іван Дзедавец (філіял № 612), а пераможную кропку паставіў Вадзім Мазан (упраўленне бяспекі аб’ектаў).

 1

Гэта не першая перамога футбалістаў банка ў гэтым годзе. Лаўры першынства дасталіся ім на III міжкарпаратыўным турніры по міні-футболе.

«Штотыднёвыя трэніроўкі, упартыя крокі і воля да перамогі дапамагаюць нам ісці наперад, заставацца сур’ёзным супернікам і станавіцца пераможцам», - запэўніў капітан каманды «Беларусбанка» Мікалай Мікалаеў.

Усяго ў чэмпіянаце прынялі ўдзел 11 банкаўскіх каманд.