На гадзіну адчуць сябе дэпутатам…

41 653 квадратных метраў, каля тысячы кабінетаў, 1 770 вокнаў, вышыня якіх на асобных участках дасягае 14 метраў, і, наканец, унікальная люстра «Звязда» вагой 5 тон, у якой гарыць больш за 500 лямпачак (энергазберагальных)… Усё гэта – святая святых айчыннай заканатворчасці – Дом урада. Паглядзець, у якіх умовах працуюць народныя абраннікі, – удача, якая выпадае не кожнаму.

 1

2

Супрацоўнікі «Беларусбанка» адзначылі Дзень Канстытуцыі экскурсіяй у Палату Прадстаўнікоў. Музей, Авальная зала, дзе прымаюцца дзяржаўныя заканапраекты, магчымасць пасядзець у дэпутацкім крэсле, «прымерыць» месца спікера за трыбунай і, канешне, захаваць сябе ў такім незвычайным антуражы для нашчадкаў – атрыманых у час экскурсіі ўражанняў банкірам хопіць яшчэ надоўга.

3