Каманда «Беларусбанка» выйграла III Міжкарпаратыўны турнір па міні-футболе

Каманда «Беларусбанка» выйграла III Міжкарпаратыўны турнір па міні-футболе і стала лепшай з васьмі заяўленых удзельнікаў. Гэта  каманды СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы», ЗАТ«Бэст», ААТ «Пріорбанк», ТАА «Бел Хуавэй Тэхноладжыс», Прадстаўніцтва карпарацыі «ZTE» у Беларусі, УП «Вэлком», ЗАТ «Прафесійныя сеткавыя сістэмы».

2595

2509

У гульні з «Пріорбанкам» каманда «Беларусбанка» перамагла з лікам 2:1. Гульня з камандай «Velcom» скончылася з лікам 3:1, з камандай «Прафесійных сеткавых сістэм» (PNS) – 5:1, з камандай «МТС» –  2:1.

2198

2447

2396

2084

Да ўсяго, дзве з трох узнагарод для лепшых ігракоў адышлі ў каманду «Беларусбанка». Лепшым іграком турніра прызнаны абаронца Мікалай Мікалаеў, лепшым варатаром – Віталій Зайцаў.

2539

2544

2568

2609

В.а. Старшыні АПА ААТ «ААБ Беларусбанк» Максім Аўдзееў даў высокую ацэнку гульні, адзначыў добры ўзровень каманд-суперніц, падзякаваў камандзе за прыгожую перамогу, здабытую ў захапляльнай і бескампраміснай барацьбе.