Жыццё банка
22.02.2016

«Беларусбанк» — партнёр Міжнароднага фестывалю «Скрыжаванні. Мінск»

Прадстаўнікі Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Казахстана, Аўстрыі, Партугаліі, Італіі і Грузіі прыехалі на мінулым тыдні ў Мінск для ўдзелу ў II Міжнародным конкурсе-фестывалі «Скрыжаванні. Мінск». «Беларусбанк» выступіў партнёрам фестывалю.

1345

1293

Два дні на трох найбуйнейшых канцэртных пляцоўках беларускай сталіцы больш за 2000 дзяцей прадстаўлялі на суд журы свае нумары. Ацэньвалі іх 20 запрошаных членаў журы з 7 краін свету.

Сэрцам фестывалю стаў Prime Hаll, на сцэне якога прайшоў гала-канцэрт і ўзнагароджанне дыпламантаў і лаўрэатаў.

1441

1509

1487

У ходзе адкрытага галасавання прама на сцэне канцэртнай пляцоўкі члены журы вызначылі ўладальніка Гран-пры, якому дырэктар дэпартамента персанала Уладзімір Каштэлян уручыў сертыфікат на 20 млн рублёў.