Жыццё банка
29.12.2015

«Беларусбанк» адзначыў сваё 93-годдзе

Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 93-й гадавіне з дня заснавання ААТ «ААБ Беларусбанк», прайшлі ва ўсіх структурных падраздзяленнях банка.

1

У святочнай праграме цэнтральнага апарата – шэраг цімбілдзінг-акцый, у тым ліку акцыя «ЗА Беларусбанк!», калі ўсім супрацоўнікам уручаліся зялёныя банцікі і бела-зялёныя шары.

4

3

Работнікі банка ахвотна запаўнялі каляровымі квадрацікамі контурны шаблон «Мазаікі адзінства». А інтэрактыўная гульня «Гісторыя Беларусбанка» пацвердзіла іх выдатныя веды асноўных падзей банкаўскага летапісу.

Фотавыстава сэлфі «Дружная каманда», творчы праект «Таленавітыя разам» па стварэнні галерэі мастацкіх работ сіламі працоўных калектываў самастойных структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарата ў чарговы раз пацвердзілі, наколькі таленавітыя работнікі банка. Як і праведзены напярэдадні дня нараджэння банка па ініцыятыве Галіновага камітэта ГА «БРСМ» конкурс відэаролікаў «Час ідэй», знятых на камеру мабільнага тэлефона.

Галоўным мерапрыемствам стала ганараванне лепшых работнікаў. Дыпломы пераможцаў конкурсу «Прафесіянал года» ААТ «ААБ Беларусбанк» уручыў старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Пісарык. Граматы Рэспубліканскага агляду-конкурсу «Лепшы па прафесіі» ў калектывах банкаў і фінансавых арганізацый рэспублікі –намеснік старшыні Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза банкаўскіх і фінансавых работнікаў Ала Кароціна. Шэраг мерапрыемстваў былі праведзены і для кліентаў банка.

5

2