Жыццё банка
03.12.2015

У календарах «Беларусбанка» гісторыя ажывае
(прэс-рэліз)

Канцэпцыя каляндарнай прадукцыі «Беларусбанка» на наступны год заснавана на звароце да мінуўшчыны. Дванаццаць сюжэтаў календара ў фантазійнай стылістыцы фотакалажа ўзнаўляюць прыгожыя рамантычныя легенды з гісторыі нашай краіны. Візуалізацыя здзейснена праз адлюстраванне ў люстэрку чароўных паненак, вачамі якіх мы бачым тое, што адбывалася стагоддзі таму. Сiвыя паданнi, прыгожыя казкi, яскравыя летапiсы гучных імёнаў, што нарадзiла Беларусь… Такім чынам, наша глыбінная, багатая, пакрытая таямніцамі гісторыя ажывае.

 image002

Стылістыка рашэння ілюструе повязь часоў, вызначальнасць дня сённяшняга і будучыні праз мінулае. На кожнай старонцы – суправаджальныя тэксты, па крупінках сабраныя з самых розных крыніц. Каляндар вымушае захапляцца адметнасцю беларускай гісторыі і, трэба думаць, натхняе жаданнем больш даведацца, чым жылі нашы продкі.

«Мэта найбуйнейшага банка краіны – не толькі задаваць тон ва ўдасканаленні тэхналогій і фінансавых сэрвісаў, не менш важная місія для нас – зберагчы скарбы, якія не маюць прамога стаўлення да каштоўнасцей матэрыяльных, – запэўнівае старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Пісарык. – Гэта наша дзіўная гісторыя і самабытнасць, наша слаўнае мінулае, гонар за якое напаўняе нас сіламі, упэўненасцю і гатоўнасцю да новых здзяйсненняў і перамог».

Гістарычныя аналы ўтрымліваюць сотні слаўных імёнаў, вобразаў, персанажаў казак, легенд і рэальных падзей, якія несправядліва забытыя. Задача сучаснікаў – адрадзіць і захаваць скарбы мінуўчыны. У банку лічаць, што для гэтага можна выкарыстоўваць розныя сродкі, у тым ліку каляндарная прадукцыя. Так з'явіўся праект «Адлюстраванне», як сведчанне  безумоўнай цікавасці «Беларусбанка» да нацыянальнай гісторыі і культуры.

Канцэпцыю прапанавала крэатыўнае агенцтва «Forte Grey» («Фортэ Грэй»), а рэалiзавала прадакшн-студыя «Partizan Production» («Партызан Прадакшн»).

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»