Жыццё банка
19.11.2015

Каманда «Беларусбанка» па міні-футболе - лідар чэмпіянату

Выдатную гульню ў адным з найважнейшых матчаў сезона 6-га тура чэмпіянату Беларусі па міні-футболе сярод банкаўскіх структур прадэманстравала каманда «Беларусбанка». Атрымаўшы перамогу над трохкратным чэмпіёнам «БПС-Сбербанк» з лікам 2:3, яна на дадзены момант займае першы радок у турнірнай табліцы.

 football

Штогадовы чэмпіянат Беларусі сярод банкаўскіх структур па міні-футболе праходзіць пры падтрымцы Беларускай Асацыяцыі міні футбола Беларусі.  Зборная  каманда «Беларусбанка» прыняла ўдзел упершыню за час правядзення турніраў. Дэбют адзначыўся ўпэўненай перамогай над фаварытамі, трохкратным чэмпіёнам камандай «БПС-Сбербанка» і сярэбраным прызёрам камандай «Белаграпрамбанка», а таксама над дружынамі «Ідэя Банка» і Банка развіцця.