Жыццё банка
14.10.2015

Дзень маці

Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню маці, адбыліся ва ўсіх структурных падраздзяленнях «Беларусбанка». У іх ліку – творчыя конкурсы: паэтычныя, мастацкія і кулінарныя, ушанаванне жанчын, стаўшых мамамі ў 2015 годзе, віншаванне шматдзетных сем’яў, наведванне падшэфных дзіцячых устаноў і прыёмных бацькоў, якія жывуць у пабудаваных банкам дамах, а таксама храмаў і дамоў міласэрнасці. Ініцыятыва тут належыць жансаветам, якія аб’яднаны ў банкаўскі саюз жанчын пад кіраўніцтвам Наталлі Петрачковай.

image 15_2

У цэнтральным апараце абралі фармат «блакітнага агеньчыка». У адрас жанчын-маці гучалі словы ўдзячнасці за іх высакародную місію. Старшыня ветэранскай арганізацыі банка Надзея Ермакова асабліва вылучыла жанчын, якія ўзялі на выхаванне чужых дзяцей – сацыяльных сірот.

14

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ахове здароўя, фізічнай культуры, справах сям’і і моладзі, кандыдат медыцынскіх навук Святлана Шылава ў сваім выступленні зрабіла акцэнт на жыццёвай каштоўнасці здароўя.

Святочны тон мерапрыемству задало выступленне ўзорнай тэатр-студыі эстраднага мастацтва «Каларыт» пад кіраўніцтвам Барыса Асмалоўскага і ўдзельніка тэлепраектаў «Народны артыст», «Зорны дыліжанс» і Славянскага базара ў Віцебску Мікіты Фаміных.

image 10_3

image 3_2

image 17_2

21