Жыццё банка
02.10.2015

Да Дня пажылых людзей «Беларусбанк» прапанаваў сваім ветэранам унікальны прадукт

Да Дня пажылых людзей, а таксама да 20-годдзя з дня стварэння Беларускай грамадскай арганізацыі ветэранаў ААТ «ААБ Беларусбанк» банк прадставіў сваім ветэранам унікальны прадукт – «Карта ветэрана».

Прэзентацыя новага прадукта адбылася ў рамках праекта «Школа фінансавай граматнасці для старэйшага пакалення» на вечары сустрэч ветэранаў у Цэнтральным офісе банка.

 image002

«Карта ветэрана» выпускаецца на базе плацежнай карты Нацыянальнай плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ з тэрмінам дзеяння 2 гады. Спецыяльны дызайн карты (нанесена выява будынка цэнтральнага апарата банка) утрымлівае фатаграфію члена арганізацыі ветэранаў і сімволіку арганізацыі, дзякуючы чаму картка з’яўляецца членскім білетам.

 image004

 

Адначасова карта з’яўляецца паўнавартасным плацежным сродкам, які дазваляе ажыццяўляць пакупкі ў арганізацыях гандлю і сэрвісу, аплачваць камунальныя і іншыя паслугі ў інфакіёсках, установах банка, з дапамогай паслуг Інтэрнэт- і М-банкінг. Пры неабходнасці, карта таксама дазваляе здымаць наяўныя грашовыя сродкі без выплаты камісіі ў шырокай сетцы банкаматаў і ўстаноў банка, а таксама ў банкаматах банкаў-партнёраў.

Карта можа быць аформлена да пенсіённага рахунку, што дазваляе атрымліваць павышаны даход на астатак сродкаў на рахунку (стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка).

Першыя плацежныя карты-пасведчанні былі ўручаны на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню пажылых людзей, якія традыцыйна праводзяцца ў банку.

image006

На фота: Плацежную карту – пасведчанне №1 старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Пісарык уручае старшыні ветэранскай арганізацыі Надзеі Ермаковай

 

Вітаючы сабраўшыхся, старшыня праўлення банка Сяргей Пісарык падкрэсліў, што, пазіцыянуючы сябе сацыяльна адказным брэндам, банк не пакідае без увагі людзей старэйшага пакалення, якія некалі працавалі тут і ўнеслі велізарны ўклад у яго станаўленне і развіццё.

Плануецца, што падобныя карты-пасведчанні атрымаюць усе 6200 членаў ветэранскай арганізацыі банка.

 

Прэс-служба ААТ  «ААБ Беларусбанк»