Жыццё банка
29.09.2015

«Беларусбанк»: прэзентацыя бізнес-праекта

З мэтай прасоўвання праграмы падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу ў  рамках праекта тэлеканала АНТ «Мой бізнес» ААТ «ААБ Беларусбанк» сумесна з даччынай кампаніяй ТАА «АСБ Кансалт» правялі прэзентацыю прадукцыі кампаніі ТАА «МультыГрыль».

 image002

На першым плане -  Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь Мікалай Мірны і намеснік Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Аляксандр Паліўка

 

На адкрытай летняй пляцоўцы кафэ «Атэлье», якую ветліва прадаставіў заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь, вядомы і паспяховы рэстаратар Мікалай Мірны, – прадстаўнікі сферы гандлю, турызму, грамадскага харчавання і шоу-бізнесу, усе, каму цікава прадукцыя кампаніі.  Лінейка даволі разнастайная: «Камбайн», «Настольнік», «Класік», «Цуда-печ». Словам, грылі на ўсе выпадкі жыцця. Іх бяспечная канструкцыя дазваляе выкарыстоўваць многія мадэлі грыляў у памяшканні. Выкананыя з высакаякаснай нержавеючай сталі, яны цудоўна ўпішуцца ў дызайн любога кафэ і рэстарана.

 image004

Адкрываючы мерапрыемства, намеснік Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Аляксандр Паліўка адзначыў, што банк, падтрымаўшы праект «Мой бізнес» і вызначаючыся ў выбары, зрабіў стаўку менавіта на вытворчасць. «А ў цэлым, вельмі важна, што ў грамадстве мае месца   паварот да малога і сярэдняга бізнесу, – падкрэсліў Аляксандр Паліўка. – Гледзячы, як расце колькасць кліентаў, якія звярнуліся ў банк па праграме падтрымкі гэтага сектару, веру ў бліскучыя перспектывы гэтага мабільнага  напрамку эканомікі, які дынамічна развіваецца ».

 

Абсталяванне «МультыГрыль», якое ўмельцы з Мазыра стваралі і  выпрабоўвалі на працягу сямі гадоў, праверылі прызнаныя прафесіяналы – неаднаразовыя пераможцы і прызёры  конкурсаў кухарскага майстэрства, Ганаровыя члены Гільдыі павароў і шэф-павароў Беларусі Аляксандр Чыкілеўскі і Таццяна Назарук. Яны не толькі расказалі пра якасць ежы на грылі, спецыфіку яе прыгатавання, але і правялі дэгустацыю страў з мяса і агародніны. Майстар-клас уразіў усіх прысутных.

 image006

Фрагменты прэзентацыі ўвойдуць у адну з праграм праекта «Мой бізнес», які ў хуткім часе будзе трансліравацца на канале АНТ.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»