У «Беларусбанку» адбылася сустрэча са сталічным граданачальнікам

Сустрэча супрацоўнікаў Цэнтральнага апарата і сталічных філіялаў «Беларусбанка» з членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшынёй Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Андрэем Шорцам – даверанай асобай кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі насіла характар адкрытага дыялогу.

012

2328

Мэр праінфармаваў аб перспектывах развіцця горада, адказаў на шматлікія пытанні прадстаўнікоў працоўнага калектыву. Рэформа ЖКГ і будаўніцтва спартыўных аб’ектаў, сацыяльная інфраструктура і архітэктурнае аблічча Мінска, дэмаграфічная сітуацыя, транспарт, паркоўкі, традыцыі… Усё гэта цікавіла прысутных у зале. Сталічны граданачальнік завершыў сваё выступленне запрашэннем на маючае адбыцца свята ў Верхнім горадзе.

 

023

006

Выказваючы падзяку высокаму госцю, старшыня праўлення «Беларусбанка» Сяргей Пісарык выказаў пажаданне, каб падобныя сустрэчы насілі сістэмны характар.