Супрацоўнікі «Беларусбанка» — на Роlo Марафоне

Першы вялікі масавы забег у Беларусі Polo Марафон адбыўся ў Мінску. У ім прынялі ўдзел больш за 16 тыс. бегуноў з 36 краін свету, у тым ліку — каманда «Беларусбанка».

Маршрут паўмарафона пралягаў па цэнтральных праспектах — Незалежнасці і Пераможцаў, ля Палаца спорту, па вуліцы Карла Маркса, плошчы Перамогі, ля Чырвонага касцёла, Троіцкага прадмесця і праз Пушкінскі парк.

  image002

Трэба адзначыць, што ў «Беларусбанку» аматараў бегу з кожным годам становіцца ўсё больш. Каманда рэгулярна ўдзельнічае як у рэспубліканскіх, так і ў міжнародных забегах.