Жыццё банка
14.09.2015

«Беларусбанк» стаў афіцыйным партнёрам спартыўнага фестывалю «Гонка легенд – зоркі біятлона за мір» (прэс-рэліз)

«Беларусбанк» стаў афіцыйным партнёрам спартыўнага фестывалю «Гонка легенд – зоркі біятлона за мір», які прайшоў упершыню ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы» 12 верасня 2015 года. Банк, які празіцыяніруе сябе як сацыяльна адказны брэнд, не мог застацца ў баку ад такой знакавай для Беларусі падзеі.

 image002

У Раўбічах падчас свята была разгорнута і пляцоўка ААТ «ААБ Беларусбанк». Менеджары банка тлумачылі асаблівасці найбольш папулярных рознічных банкаўскіх паслуг (укладаў і крэдытаў), магчымасці выкарыстання плацежных карт, перавагі дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, адказвалі на пытанні. Цікавасць удзельнікаў і гасцей фестывалю выклікала рэкламная, буклетная і прадстаўніцкая прадукцыя банка.

 image004

048

004

055

056

Дзеці, якія прыйшлі разам з бацькамі, ахвотна надувалі паветраныя шары з лагатыпам банка, атрымлівалі маляўнічыя гласарыі па фінансавай граматнасці, календары, канцылярскую прадукцыю. Замежным гасцям, якія праявілі інтарэс да стэнда банка, былі ўручаны кнігі і дыскі пра банк на англійскай мове. 

016

021

034

039

Падобныя акцыі садзейнічаюць прасоўванню банка на рынку, папулярызацыі яго паслуг, а таксама павышэнню фінансавай граматнасці моладзі.

 

Даведка: Спартыўны фестываль «Гонка легенд – зоркі біятлона за мір» адбыўся 12 верасня 2015 года ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы». Яго ініцыятарам выступіла трохкратная алімпійская чэмпіёнка, Герой Беларусі Дар’я Домрачава, а галоўнымі арганізатарамі – Беларуская федэрацыя біятлона, Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальны алімпійскі камітэт і Прэзідэнцкі спартыўны клуб.

Усе сродкі, атрыманыя ад продажу білетаў на фестываль «Гонка легенд – зоркі біятлона за мір»,  будуць накіраваны на будаўніцтва дзіцячага хоспіса.

 

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»