Жыццё банка
26.08.2015

У «Беларусбанку» прайшоў Дзень першакласніка

Яркім і запамінальным выдалася свята для дзяцей супрацоўнікаў банка «Першы раз – у першы клас». Рабят, якія ў гэтым годзе ўпершыню ідуць у школу, у Цэнтральным апараце больш за 90. Для іх быў накрыты салодкі стол, арганізаваны ігравыя і анімацыйныя праграмы, фокусы, хімічныя вопыты, урокі спеваў і фінансавай граматнасці, флэшмоб «Я першакласнік». Даў наказ старшыня праўлення «Беларусбанка» Сяргей Пісарык. Усім дзецям уручаны падарункі. Свята праходзіла ва ўнутраным дворыку Цэнтральнага офіса банка.