Дзясятая Республіканская спартакіяда «Беларусбанка» «Маладосць. Здароўе. Спорт» адбылася 10-12 ліпеня 2015 года ў аздараўленчым цэнтры «Нарачанка».
Урачыстае адкрыццё было на беразе Нарачы ў УП «АСБ Санаторый Спадарожнік». Яно ўключала прадстаўленне каманд, культурна-забаўляльную праграму, міні-канцэрт, феерверк.
Вітаючы ўдзельнікаў, старшыня праўлення Сяргей Пісарык падкрэсліў, што падобныя мерапрыемствы сплачваюць калектыў, нацэльваюць на поспех, садзейнічаюць эфектыўнасці работы каманды. Гэта, бадай, адзін з самых эфектыўных рычагоў цімбілдзінгу. Але перамагае мацнейшы.
Спартакіяда сабрала самых спартыўных, актыўных, неабыякавых работнікаў «Беларусбанка».
У яе рамках прайшлі спаборніцтвы па плаванні, кросе, валейболе, міні-футболе, настольным тэнісе, шахматах, шашках. Традыцыйны пункт праграмы — мнагабор’е кіраўнікоў: стральба з пнеўматычнай зброі, дартс, спартыўная віктарына.
Трэцяе месца дасталося камандзе Гродзенскага абласнога ўпраўлення, на другім — Мінскае абласное ўпраўленне.
На першую прыступку п’едэстала ўзнялася дружына Цэнтральнага апарата і філіялаў горада Мінска.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»