Жыццё банка
02.07.2015

У «Беларусбанку» адзначаюць Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у «Беларусбанку» прымеркавана мноства мерапрыемстваў.

Так, з 29 чэрвеня карпаратыўны стыль работнікаў фронт-офіса дапаўняе чырвона-зялёная стужка ў выглядзе банта ў рамках акцыі «За Беларусь!». Гэты святочны атрыбут 2 ліпеня ўручаўся кожнаму супрацоўніку банка і яго кліентам.

Да Дня Незалежнасці прымеркаваны таксама і праект «Хараство маёй Беларусі». Гэта віртуальная экспазіцыя фотаработ, якую можна назваць прызнаннем у каханні да роднай зямлі. Работнікі банка, сфатаграфаваўшы цудоўную прыроду края, яго гістарычныя аб’екты і месцы, звязаныя з асабістым жыццёвым вопытам, сфарміравалі галерэю кранальных і захапляльных вобразаў Беларусі.

У цэнтральным офісе банка на працягу тыдня ўсе жадаючыя маглі пазнаёміцца з інсталяцыяй, прысвечанай беларускаму нацыянальнаму касцюму «Беларускі нацыянальны строй». А ў кафэ «Смачны пачастунак» прайшоў Дзень беларускай кухні.

{gallery_30757}