{gallery_30673}
22 – 23 мая 2015 года ў Маладзечне адбылося рэспубліканскае свята «Мая прафесія – мая будучыня», у рамках якога прайшлі заключныя мерапрыемствы рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнскай моладзі «АРТ-вакацыі». Прызы пераможцам у дзвюх спецыяльных намінацыях былі ўручаны ад імя «Беларусбанка».
У дні свята ў Парку культуры і адпачынку ім. Перамогі была разгорнута пляцоўка ААТ «ААБ Беларусбанк». Спецыялісты актыўна прапаноўвалі вялікі спектр рознічных банкаўкіх паслуг і тлумачылі перавагі гэтых прадуктаў. Асаблівы інтарэс традыцыйна выклікалі дыстанцыйныя банкаўскія паслугі, магчымасці выкарыстання плацежных карт, укладныя аперацыі і крэдыты.
Больш за 25 чалавек падключыліся на стэндзе «Беларусбанка» да Інтэрнэт- і М-банкінгу. Актыўнымі наведвальнікамі стэнда былі госці з іншых гарадоў рэспублікі, якія не толькі падключыліся да дыстанцыйных паслуг, але і аформілі заявы-анкеты на атрыманне картак «Студэнцкая» і «Лэдзі-Карт».
Кожны ўдзельнік, набываючы банкаўскую паслугу, атрымліваў сувенір, а самыя маленькія наведвальнікі стэнда – дзіцячыя кніжкі, гласарыі па фінансавай граматнасці, часопісы, календары, канцылярскую прадукцыю.
Арганізатары і ўдзельнікі рэспубліканскага свята адзначылі несумненную папулярнасць пляцоўкі «Беларусбанка».
Вынікам падобных мерапрыемстваў і акцый з’яўляецца павышэнне інтарэсу да банкаўскіх прадуктаў, актыўнае і граматнае карыстанне банкаўскімі паслугамі.