Жыццё банка
25.05.2015

Грамадскія аб’яднанні «Беларусбанка» рэалізуюць адукацыйны праект для выхаванцаў дамоў сямейнага тыпу

Арганізацыя па вытворчым прынцыпе ААТ «ААБ Беларусбанк» РГА «Белая Русь» з 20 мая па 01 чэрвеня 2015 года праводзіць адукацыйны праект для выхаванцаў дамоў сямейнага тыпу, катэджы для якіх пабудаваў банк. Ён накіраваны на фарміраванне культуры бяспечнай жыццядзейнасці.

У рамках праекта праводзяцца заняткі з выхаванцамі ў дамах сямейнага тыпу з удзелам спецыялістаў МНС, ДАІ і Асвод. Кожная сям’я атрымлівае дзіцячыя ігравыя комплексы, якія дазваляюць мадэліраваць сітуацыі па правілах дарожнага руху, навучальны матэрыял, які тлумачыць правільныя паводзіны ў жыццёва небяспечных абставінах, што вельмі актуальна напярэдадні летніх канікул.

21 мая 2015 года мерапрыемствы з удзелам прадстаўнікоў Цэнтральнага апарата адбыліся ў двух дамах сямейнага тыпу ў Шклоўскім і Быхаўскім раёнах Магілёўскай вобласці. Да канца тыдня рэгіянальныя супрацоўнікі структурных падраздзяленняў наведаюць яшчэ 12 дамоў.

Прымеркаваны праект да Дня абароны дзяцей.