Сустрэчу з прыёмнымі сем’ямі «Беларусбанк» правёў у музеі Вялікай Айчыннай вайны (прэс-рэліз)

{gallery_30616}

15 мая 2015 года «Беларусбанк» правёў дабрачынную акцыю для выхаванцаў дамоў сямейнага тыпу, катэджы для якіх пабудаваў банк. Мерапрыемства было прымеркавана да Дня сям’і і 70-годдзя Вялікай Перамогі. Пачалося яно са знаёмства з экспазіцыяй музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

У зале Перамогі сем’ям былі ўручаны падарункі і сувеніры.

«Банк пастараўся стварыць неабходныя ўмовы для прыёмных сем’яў, пабудаваўшы дамы. Цяпер надвор’е ў доме залежыць ад вас, – адзначыў на сустрэчы намеснік старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Уладзімір Занько і дадаў. – Нягледзячы ні на што ў рамках праекта «Бацькоўскі кут» мы будавалі і далей будзем будаваць катэджы для вялікіх сем’яў».

Завяршылася сустрэча фізкультурна-забаўляльнай праграмай, якую ў парку Перамогі арганізавала сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў, рэкламны твар банка Аляксандра Герасіменя.

ААТ «ААБ Беларусбанк» праводзіць значную дзейнасць у рамках сацыяльнай адказнасці бізнесу. Адзін з асноўных праектаў у дадзеным напрамку – будаўніцтва катэджаў для дзіцячых дамоў сямейнага тыпу. На сённяшні дзень па рэспубліцы пабудавана 14 такіх дамоў, дзе выхоўваецца 114 дзяцей. Пасля перадачы катэджа ўзаемадзеянне з сем’ямі працягваюць грамадскія арганізацыі банка.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»